НН: Сілавікі затрымалі дырэктара "Белэнергасеткапраекта"

20/09/2018 - 13:13

18 верасня на працоўным месцы затрыманы дырэктар прадпрыемства "Белэнергасеткапраект" Андрэй Караткевіч, піша nn.by.

Паводле звестак выдання, у яго кабінеце адбыўся ператрус. 

Пакуль што ні адна сілавая структура не паведаміла, хто затрымаў дырэктара "Белэнергасеткапраекта" і ў чым яго вінавацяцць.

Прадпрыемства праектуе лініі энергаперадач і электраабсталявання, вядзе адпаведную навукова-даследчыцкую дзейнасць. Напрыклад, менавіта тут распрацоўвалі праектную дакументацыю па комплексе супрацьаварыйнай аўтаматыкі АЭС у Астраўцы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі