Затрыманне ў цэнтры Мінска за спінай Ніны Багінскай трапіла на відэа

25/03/2021 - 15:09

Увечары 25 сакавіка Ніна Багінская выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у цэнтр Мінска — на Кастрычніцкую плошчу. На вуліцах сталіцы ў чацвер спецтэхніка і патрулі сілавікоў, якія чакаюць "незаконных вулічных акцый", адбываюцца кропкавыя затрыманні.

Ніна Багінская — сапраўдны сімвал беларускіх пратэстаў. Шмат гадоў яна смела выходзіць з бел-чырвона-белым сцягам у руках. Летась Аляксандр Лукашэнка загадаў, каб яе не затрымлівалі. Але затрымліваюць людзей вакол яе (на відэа).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі