Нігерыя — Ісландыя — 2:0, два галы забіў Муса (фота, відэа)

22/06/2018 - 18:05

22 чэрвеня на чэмпіянаце свету па футболе зборная Нігерыі перамагла каманду Ісландыі — 2:0. Абодва галы забіў Ахмед Муса (на 49-й і 75-й хвілінах). На 83-й хвіліне ісландцы не змаглі рэалізаваць пенальці (мяч праляцеў міма брамы).

У групе "D" Харватыя мае 6 ачкоў, Нігерыя — 3, Ісландыя і Аргентына — па 1. У апошнім туры нігерыйцы гуляюць з аргентынцамі, а харваты — з ісландцамі.

У пятніцу пройдзе матч Сербія — Швейцарыя, пачатак у 21:00. У групе "Е" лідыруе зборная Бразіліі — 4 ачкі, Сербія мае 3 ачкі, Швейцарыя — 1, у Коста-Рыкі ачкоў няма.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі