Сустрэча беларускіх палітзняволеных / LookByMedia
— Не вырысоўваюцца контуры гэтай вялікай здзелкі. Больш за тое, контуры вялікай здзелкі паміж Амерыкай і Расіяй таксама нават не вырысоўваюцца, — лічыць дырэктар даследчых праграм па Расіі, Усходняй Еўропе і Еўразіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас.
Адказваючы на пытанне рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука аб перспектывах "вялікай здзелкі" паміж Мінскам і Вашынгтонам, эксперт адзначыў, што "патэнцыяльна можна зразумець, што можа прапанаваць Лукашэнка, але што ў адказ могуць прапанаваць Злучаныя Штаты — незразумела. І гэта ніяк не выглядае як вялікая здзелка".
Ці можа вызваленне ўсіх палітзняволеных у Беларусі дапамагчы партыі Дональда Трампа ў лістападзе перамагчы на прамежкавых выбарах у ЗША? Аркадзь Мошас лічыць, што не.
— Таму што для таго, каб выйграваць гэтыя выбары, патрэбна, каб цана бензіну, цана галона бензіну ў Амерыцы сур'ёзна знізілася. Якое тут можа быць узаемнае ўплыванне, я не разумею. Хутчэй за ўсё, ніякага.
Таму я думаю, што, наадварот, у наступныя два-тры месяцы, да выбараў у лістападзе, трэба будзе займацца рэчамі, звязанымі з унутранай палітыкай: выбудоўваць нейкія новыя сістэмы, забяспечваць разуменне ўнутры Рэспубліканскай партыі, вырашаць, каго падтрымліваць, а каго не падтрымліваць, і дзе-небудзь паказваць, што ў партыі існуе адзінства, а не рознагалоссі.
Да ўсяго гэтага знешняя палітыка ў цэлым і беларускае пытанне ў прыватнасці не маюць ніякага дачынення. Я ўжо сказаў, што толькі Іран зараз патэнцыяльна мае непасрэднае дачыненне да гэтых выбараў, — упэўнены эксперт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут