Невядомы з электрашокерам абрабаваў банк у Полацкім раёне

01/03/2017 - 18:53

Невядомы з электрашокерам абрабаваў адзяленне банка ў гарадскім пасёлку Фарынава Полацкага раёна. Здарэнне адбылося каля 13-й гадзіны ў сераду, 1 сакавіка. Як інфармуе БЕЛТА, зламыснік выкарыстаў супраць касіра электрашокер і забраў грошы — 10,5 тысячы рублёў. Цяпер яго шукаюць праваахоўнікі. На месцы працуюць аператыўнікі з Полацка і Віцебска.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі