Невядомы пачаў страляць у цэнтры Прагі
Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Прагі. Чэшскія СМІ пішуць пра мінімум чатырох загінулых і дзясяткі параненых. Пазней стала вядома пра 11 забітых і каля 30 параненых.
Інцыдэнт адбыўся каля факультэта філасофіі Карлавага ўніверсітэта на плошчы Яна Палаха — гэта недалёка ад Карлавага моста.
Паліцыя ачапіла плошчу Яна Палаха, туды нікога не пускалі. Студэнты і выкладчыкі забарыкадаваліся ў будынку ўніверсітэта.
Пазней з'явіліся паведамленні пра смерць стралка. Паводел адных звестак, яго ліквідавала паліцыя, паводле іншай версіі — ён скончыў жыццё самагубствам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут