“Неверагодныя”: гісторыя вядоўцы беларускамоўных святаў без цэнзуры

05/05/2021 - 12:53

5 траўня ў гасцях у праграмы “Неверагодныя” — вядоўца разнастайных беларускамоўных святаў без цэнзуры, беларускі маршалак, вядомы многім як Вясёлы Шляхцюк, Васіль Грыбоўскі

Наколькі запатрабаваная беларуская мова ў івэнт-індустрыі і на сямейных святах? Чаму не кожны беларус адважыцца на беларускую мову ў час уласных урачыстасцяў і як уплывае на гэта час? Як беларускую мову ўспрымаюць замежнікі, якія трапляюць на нашыя імпрэзы? Пра гэта і не толькі размаўляем у восьмым выпуску праграмы.

“Неверагодныя” — праграма на Еўрарадыё, у якой мы размаўляем са шчырымі, яркiмі, адметнымі беларусамі, якія не баяцца рызыкаваць у імя светлай будучыні сваёй краіны. Нашыя героі — гэта людзі, упэўненыя, што барацьба за свабоду, правы чалавека, незалежнасць сёння залежыць ад кожнага з нас. Яны не саромяцца гаварыць на вострыя тэмы, адкрыта заяўляюць пра сваю грамадзянскую пазіцыю, робяць крокі ў бок перамен і натхняюць на іх усіх нас.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі