Непафасны падвойны юбілей "Палаца" і Алега Хаменкі. Фотарэпартаж

05/04/2017 - 09:46

4 красавіка ў мінскім рэстаране "Друзья" адбыўся юбілейны канцэрт гурта "Палац": у гэты дзень споўнілася 50 гадоў яго лідару Алегу Хаменку, а сама каманда, пачынальніца фолк-мадэрну ў Беларусі, адзначыла сваё 25-годдзе.

 

Па словах Алега Хаменкі, канцэрт мусіў стаць справаздачным і сяброўскім, і ніяк не пафасным. У прынцыпе, так і атрымалася. Павіншаваць калектыў прыйшло шмат сяброў і прыхільнікаў гурта, лідар "Крамы" Ігар Варашкевіч і клавішнік Андрэй Лявончык у падарунак праспявалі палову любімай песні "палацукоў" ― "Выпі са мной да дна". 

Пакуль спявала "Крама", Алегу Хаменку з залы "прыплыў" літровы куфаль шампанскага. Сам Алег быў вельмі адкрыты да публікі, амаль кожная песня суправаджалася сваёй гісторыяй.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі