Некалькі беларускіх футбалістак на каранціне, старт жаночага чэмпіянату адклалі

15/04/2020 - 18:22

Старт чэмпіянату Беларусі па футболе сярод жаночых каманд адкладзены. Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола. Прычынай такога рашэння называецца каранавірус. Некалькі беларускіх футбалістак "кантактавалі з магчымымі носьбітамі віруса COVID-19". Гэта азначае, што яны здалі тэсты і трапілі на каранцін.

Першы тур мусіў прайсці 16-18 красавіка. Калі матчы ўсё ж адбудуцца, пакуль невядома.

У нашай краіне працягваецца футбольны чэмпіянат сярод мужчынскіх каманд. Ужо прайшлі чатыры туры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі