Рост падзяжу кароў асноўнага статка па вобласці склаў 193,2% / LookByMedia
Рост падзяжу буйной рагатай жывёлы ў Магілёўскай вобласці за студзень 2026 года склаў 144,5%. Гэта адбылося ў 17 раёнах. У Шклоўскім — 213 галоў, або 186,9% да аналагічнага перыяду 2025 года, у Бабруйскім — 88 галоў, або 172,7%, у Глускім — 85 галоў (рост у 3,7 разы), у Кіраўскім — 84 галавы (рост у 2,1 разы). Такія лічбы прыводзіць Дзяржкантроль па Магілёўскай вобласці. Дакумент у распараджэнне рэдакцыі Еўрарадыё перадала ініцыятыва BELPOL.
Рост падзяжу кароў асноўнага статка па вобласці склаў 193,2%. Ён адзначаны ў 16 раёнах. У выніку на 1 лютага 2026 года колькасць жывёлы па вобласці зніжана — 98,4% да 1 лютага 2025 года.
Па фактах утойвання падзяжу жывёлы ў 2025 годзе было заведзена 67 крымінальных спраў, у тым ліку ДФР — 31.
Кантралёры звяртаюць увагу, што “па-ранейшаму не вырашана пытанне з ўкамплектаваннем сельскагаспадарчых арганізацый неабходнымі кадрамі жывёлагадоўчага профілю”.
Паводле іх звестак, у вобласці не хапае 51 галоўнага заатэхніка (забяспечанасць склала 56,4%), 49 галоўных ветурачоў (60,8%), 71 заатэхніка (73,4%), 81 ветурача (80,0%), 37 ветфельчараў (66,1%).
Напрыклад, у ААТ “Знамя працы” Мсціслаўскага раёна на 9 лютага 2026 года былі вакантныя ўсе ветэрынарныя пасады: заатэхніка-селекцыянера (больш за 5 гадоў) і 2 ветфельчараў (каля 3 гадоў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут