Віктар Эмбрас і Гэры Раўкан / x.com/NobelPrize
Названыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне. Імі сталі амерыканскія навукоўцы Віктар Эмбрас і Гэры Раўкан за адкрыццё малекул мікраРНК, якія рэгулююць працу генаў.
Члену Медыцынскай акадэміі ЗША, а таксама Амерыканскага філасофскага таварыства Раўкану 72 гады, ён у асноўным займаецца малекулярнай біялогіяй і генетыкай. Члену Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук Эмбрасу 70 гадоў.
8 кастрычніка аб'явяць лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут