Названыя “Чэмпіёны грамадскай супольнасці” 2017 года (фота)

22/12/2017 - 11:59

Названыя “Чэмпіёны грамадскай супольнасці” 2017 года. Дзявятую цырымонію ўганаравання пераможцаў гэтай прэміі зладзіла Асамблея НДА. Яна адзначыла выбітных асобаў і важныя падзеі ў “трэцім сектары”.

“Грамадскім лідарам года” стаў каардынатар Офісу па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі, які праводзіў кампанію “Павестка 50”. “Крэатывам года” назвалі акцыю “Ноч расстраляных паэтаў”, супольную ініцыятыву маладафронтаўцаў і творчых асяродкаў. Прэмію атрымалі Наста Дашкевіч і Уладзімір Някляеў.

У намінацыі “Новая ініцыятыва” пераможцамі сталі грамадскі рух “Дзея” і ініцыятыва “Хайсы” з Віцебска. “Журналістам года” стаў відэаблогер з Гомеля Максім Філіповіч. Кампаніяй года назвалі кампанію ў абарону Курапатаў, рэгіянальнай падзеяй — “маршы недармаедаў”.

Відэаблогер Максім Філіповіч. Фота: Прэс-служба Асамблеі НДА.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі