Названа месца Беларусі ў рэйтынгу краін па іх узроўню забруджвання

07/02/2022 - 15:21

Названа месца Беларусі ў рэйтынгу краін па іх узроўню забруджвання. Яна 31-я ў свеце і 23-я ў Еўропе. Агулам у сусветным спісе 115 краін.

Беларусь набрала 44.79 балы (чым іх больш — тым вышэйшы ўзровень забруджвання). Больш за ўсё балаў у Камеруна — 93.08, найлепшая сітуацыя ў Фінляндыі — 12.09. У нашых суседзяў сітуацыя наступная: Літва — 26.74, Латвія — 32.72, Польшча — 54.74, Расія — 61.80, Украіна — 62.91.

numbeo.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі