Найлепшым бамбардзірам Еўра-2016 прызнаны французскі форвард Антуан Грызман

11/07/2016 - 07:58

Французскі форвард Антуан Грызман прызнаны найлепшым бамбардзірам чэмпіяната Еўропы па футболе 2016 года. Ён атрымае адмысловы прыз “залатую бутсу”. Грызман згуляў на турніры 555 хвілін, забіў шэсць галоў і адзначыўся дзвюма выніковымі перадачамі.

“Срэбную бутсу” атрымлівае форвард зборнай Партугаліі Крышціану Раналду. На яго рахунку 625 адгуляных хвілінаў, тры галы і тры выніковыя перадачы.

Трэцяе месца па вініках чэмпіянату дастаецца гульцу зборнай Францыі Аліўе Жыру. Ён атрымае “бронзавую бутсу” за 456 адгуляных хвілін, тры галы і дзве выніковыя перадачы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі