Навукоўцы знайшлі спосаб лячыць зубы без пломбаў

10/01/2017 - 18:33

Брытанскія навукоўцы знайшлі спосаб лячыць зубы без пломбаў. Высветлілася, што зубы можна прымусіць самастойна аднаўляць пашкоджанні.

Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", даследаванне правяла каманда навукоўцаў з Каралеўскага каледжа ў Лондане. Яна высветліла, што хімічнае рэчыва Tideglusib можа прымушаць клеткі ў зубной пульпе залечваць невялікія адтуліны ў зубах ў мышэй. У даследаванні, апублікаваным у Science Reports, гаворыцца, што гэты метад прыводзіць "да поўнага і эфектыўнага натуральнага аднаўлення".

Праўда, у зубоў вельмі абмежаваныя здольнасці да рэгенерацыі. Калі ўнутраная зубная пульпа агаляецца, арганізм чалавека здольны вырабляць тонкую палоску цвёрдай зубной тканіны дэнціна — пласта, які знаходзіцца непасрэдна пад эмаллю, аднак вялікія пашкоджанні такім чынам не загойваюцца.

Звычайна стаматолагі лечаць карыес c дапамогай пломбаў з металічнай амальгамы або кампазіта з парашкападобнага шкла і керамікі. Аднак пломбы трэба рэгулярна замяняць, і даследчыкі спадзяюцца ўзмацніць натуральную рэгенератыўную здольнасць зубоў, каб яны маглі самі залечваць вялікія пашкоджанні.

Прэпарат Tideglusib павялічвае актыўнасць ствалавых клетак у пульпе зуба, што дазваляе аднавіць адтуліны дыяметрам 0,13 мм у зубах ў мышэй, распавялі навукоўцы.

Спецыяльная губка, прасякнутая прэпаратам, змяшчалася ў пашкоджаную частку зуба, зверху наносілася ахоўнае пакрыццё. Па меры таго, як губка раскладалася, яе замяняў дэнцін, і зуб зажываў. У цяперашні час навукоўцы даследуюць, ці можна такім жа чынам аднаўляць больш буйныя пашкоджанні зубоў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі