У польскім Сенаце адкрылася выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму

08/05/2024 - 17:34

На выставе, прысвечанай Алесю Бяляцкаму / racyja.com

У польскім Сенаце адчынілася выстава, прысвечаная беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму — лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру, перадае Радыё "Рацыя". Арганізатарамі яе выступілі Беларускі Дом у Варшаве ў супрацоўніцтве з Сенатам Польшчы і віцэ-маршалкам Сената Малгажатай Кідава-Блоньскай.

Мэта выставы — звярнуць увагу польскіх дзеячаў на праблему беларускіх палітвязняў. Раней гэтая ж выстава была прадстаўленая па-беларуску ў будынку Беларускага Дома, а па-англійску — у офісе прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў у Бруселі і ў Еўрапарламенце.

На адкрыцці выставы з прамовамі выступілі польскія і беларускія палітыкі. Акрамя таго адбыўся паказ фільма пра Алеся Бяляцкага.

На выставе, прысвечанай Алесю Бяляцкаму / racyja.com
На выставе, прысвечанай Алесю Бяляцкаму / racyja.com
На выставе, прысвечанай Алесю Бяляцкаму / racyja.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі