БДУ закрываецца ад СМІ і сацсетак: студэнтам забараняюць негатыўныя каментары

12/04/2019 - 10:04

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт забараніў навучэнцам даваць публічныя каментары, якія нясуць пагрозу іміджу навучальнай установы. Адпаведны пункт апублікаваны ў "Правілах унутранага распарадку для навучэнцаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта". Апошнія змены ў правілы былі зацверджаныя 4 красавіка 2019 года. 

Пункт 5.20 гэтых правілаў адзначае, што студэнты, маістранты, слухачы і стажоры ўніверсітэта абавязаныя "не дапускаць каментароў аб БДУ і ад імя БДУ, якія размяшчаюцца ў інфармацыйнай прасторы (СМІ, інтэрнэт, сацыяльныя медыя), якія могуць нанесці пагрозу іміджу і дзелавой рэпутацыі БДУ".

Пункт з Правілаў БДУ

У Этычным кодэксе БДУ, зацверджаным 4 лютага 2019 года, выкладчыкаў і супрацоўнікаў папярэджваюць пра асабістую адказнасць за публічныя выказванні пра ўніверсітэт. Адзначаецца, што абавязак кожнага чальца калектыву — захоўваць высокія стандарты іміджу і рэпутацыі БДУ.

Пункт з Этычнага кодэксу БДУ

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі