Naviband пра выхад у фінал: Мы радыя, што зрабілі столькі людзей шчаслівымі

11/05/2017 - 23:37

"Нават не далі пахвалявацца", — смяюцца шчаслівыя Naviband, каментуючы свой "хуткі" выхад у фінал "Еўрабачання-2017". Але, кажа Арцём, калі падумаць, што заўтрашні і паслязаўтрашні дзень для іх будуць такімі ж, як апошнія дзесяць, то становіцца не вельмі радасна.


Натуральна, што Naviband стаміліся. Але аптымізму не губляюць:


"Мы змаглі даказаць многім, што ў беларускай мове ёсць сіла. Хто б што ні казаў, мы рушым сваім шляхам, верым у яго, і ў нас атрымліваецца. Мы ні на што не разлічваем у фінале. Але гэтак жа выйдзем і будзем атрымліваць задавальненне".

 

Бацькі Ксюшы і Арцёма

Падчас прэс-канферэнцыі Ксюша і Арцём дзякуюць сваім бацькам, а таксама прыхільнікам, якія цягам "Еўрабачання" іх горача падтрымліваюць.


"Мы радыя, што зрабілі столькі людзей шчаслівымі",  — рэзюмуюць Naviband і кажуць, што пакуль яны "прайшлі ўсяго сто метраў, і наперадзе яшчэ пяцьдзесят".

Фінал "Еўрабачання-2017" пройдзе ў суботу 13 траўня. Беларусы выступяць пад нумарам тры.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі