Наведвальнікаў фэсту водных ліхтарыкаў у мінскім Батанічным садзе пакусалі восы

03/08/2026 - 09:34

Аса, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Наведвальнікі фэсту водных ліхтарыкаў у Мінску паскардзіліся на ўкусы восаў. Фэст праходзіў на выходных у Батанічным садзе.

Пра здарэнне расказалі некалькі наведвальнікаў фестывалю. Адна з мінчанак напісала ў сацсетках, што 1 жніўня "восы пакусалі дзясяткі дзяцей за секунду", а яе старэйшую дачку ўкусілі тройчы. Паводле жанчыны, замест запуску ліхтарыкаў людзям давялося звяртацца да брыгады хуткай дапамогі, якая дзяжурыла на месцы.

Яшчэ адна наведвальніца расказала, што пасля трох укусаў яе дачцэ таксама спатрэбілася дапамога медыкаў. Іншая наведвальніца адзначыла, што сама пасля ўкусаў адчула моцны боль, млоснасць, слабасць, дрыжыкі ды іншыя сімптомы.

Арганізатары абвінавацілі невядомых, якія разварушылі гняздо восаў каля месца правядзення фэсту. У каментары інфармагенцтву "Мінск-Навіны" яны заявілі, што неадкладна прынялі меры для выпраўлення сітуацыі:

"Як толькі нам паступілі першыя скаргі, мы абмежавалі тэрыторыю загараджальнымі стужкамі — уваход туды забаронены. На месцы дзяжурыла карэта хуткай дапамогі, да якой маглі звярнуцца пацярпелыя. Сёння ад укусаў насякомых ніхто не пацярпеў, таму што небяспечны ўчастак цалкам ізаляваны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі