Наста Дашкевіч: паглядзім, хто каго — лабісты МЗС ці крыўда МУС

25/03/2019 - 07:45

Каля суда Цэнтральнага раёна Мінска, куды павінны прывезці Змітра Дашкевіча, сабраліся ягоныя родныя і сябры. 

Змітра Дашкевіча затрымалі на мітынгу 24 сакавіка ў Мінску, дзе ён выступіў з рэзкай прамовай. Ягоная жонка Наста ў каментары Еўрарадыё распавяла пра затрыманне: "Калі я пачула першы абзац ягонай прамовы, то ўжо стала ўсё чакана". 

Яна не падтрымлівае тых, хто заклікаў пасля затрымання Дашкевіча спыніць святкаванне ў Кіеўскім скверы: "Ні Зміцер, ні хто іншы не быў бы рады, калі б спынялі канцэрт".

Наста Дашкевіч спадзяецца, што мужа не пасадзяць на суткі, зважаючы на міжнародныя адносіны: "У мяне яшчэ ёсць надзея, што амерыканскі пасол і міжнародная місія 28-га чысла важней, чым нейкі Дашкевіч. Паглядзім, хто каго — лабісты МЗС ці крыўда МУС". 

На 28 сакавіка ў Беларусь запланаваны візіт федэральнага канцлера Аўстрыі Себасцьяна Курца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі