Наскевіч: следчыя атрымалі доступ да тэлефона стаўбцоўскага "хлопца з нажом"

21/02/2019 - 09:56

Следчыя, якія займаюцца справай аб двайным забойстве ў школе ў Стоўбцах, маюць яснае ўяўленне пра карціну здарэння. Пра гэта журналістам паведаміў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч, перадае БЕЛТА.

Па словах Наскевіча, следчыя сёння ведаюць, як усё адбылося, і цяпер высвятляюць, чаму гэта адбылося. "У пэўнай ступені некаторыя адказы ў нас ўжо ёсць з паказанняў самага падазронага. Пасля трох дзён маўчання ён пачаў даваць паказанні. Хоць мы пакуль вельмі крытычна ставімся да таго, што ён кажа, бо паказанні яго не заўсёды суадносяцца з аб'ектыўнай карцінай здарэння", — удакладніў кіраўнік Следчага камітэта.

Ён дадаў, што следчыя атрымалі доступ да мабільнага тэлефона школьніка. Перад тым, як учыніць злачынства, хлопец пачысціў інфармацыю на тэлефоне. "Фактычна выдаліў усе запісы з мабільнага тэлефона, а таксама з хатняга камп'ютара. Мы зараз гэтай інфармацыяй валодаем. Я не стану пакуль раскрываць у інтарэсах следства, што ў гэтым тэлефоне было. Але гэта ў пэўнай ступені пралье святло на матывіроўку яго дзеянняў", — мяркуе Наскевіч.

Трагедыя ў школе №2 у Стоўбцах адбылася 11 лютага. Адзін са старшакласнікаў зарэзаў іншага вучня і настаўніцу гісторыі. Таксама ён параніў нажом яшчэ двух вучняў. Нападніка неўзабаве затрымалі. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі