Павел Латушка / LookByMedia
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка западозрыў лідара Кааліцыі за вызваленне палітзняволеных у Беларусі Валерыя Кавалеўскага ў лабіраванні інтарэсаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
У сваіх каналах Латушка напісаў, што "ў чарговы раз, ці то мэтанакіравана, ці то праз адсутнасць поўнай інфармацыі, [Валерый Кавалеўскі] займаецца лабіраваннем інтарэсаў Лукашэнкі і барацьбой з тымі, хто насамрэч працуе на стварэнне падстаў і ўмоў для сапраўдных, а не касметычных змен у Беларусі".
Палітык лічыць, што "спробы Валерыя Кавалеўскага супаставіць вызваленне палітвязняў з ігнараваннем ваенных злачынстваў — гэта не проста недальнабачнасць, а неразуменне таго, як працуе міжнароднае права і санкцыйны ціск".
Павел Латушка раскрытыкаваў пазіцыю апанента, заявіўшы, што, "паводле логікі спадара Кавалеўскага, калі прадпрыемства трапіла пад санкцыі за рэпрэсіі, а сёння дапамагае забіваць людзей і выкрадаць дзяцей, то караць яго за новыя злачынствы нібыта «нельга»?"
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут