Нарвежац Магнус Карлсэн абараніў тытул чэмпіёна свету па шахматах

01/12/2016 - 04:35

Нарвежац Магнус Карлсэн абараніў тытул чэмпіёна свету па шахматах. Ён нанёс паражэнне расіяніну Сяргею Каракіну. 55-ы матч за шахматную карону праходзіў у Нью-Ёрку з 11 лістапада. Пасля 12 партый лік быў нічыйны — 6:6. У выніку ўсё вырашыў тай-брэйк, у якім перамогу з лікам 3:1 атрымаў нарвежац.

Варта адзначыць, што Магнус Карлсэн перамог у свой дзень нараджэння. 30 лістапада яму споўнілася 26 гадоў.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі