Алімпіяда-2026 / AFP
Нарвегія датэрмінова выйграла медальны залік Алімпійскіх гульняў-2026, піша "Трыбуна".
Нарвежцы апярэджваюць ЗША на 7 залатых узнагарод. У апошні дзень Гульняў тэарэтычна амерыканцы змогуць выйграць усяго 4 залатыя медалі.
Для Нарвегіі гэта чацвёртая запар перамога ў медальным заліку на Алімпіядзе.
Акрамя таго, нарвежцы ўстанавілі рэкорд па колькасці залатых медалёў — у іх 18. Таксама яны ўжо ўстанавілі рэкорд па агульнай колькасці ўзнагарод — 41.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут