Нападаючы Аляксандр Когалеў заключыў кантракт з мінскім “Дынама”

22/11/2017 - 17:49

Нападаючы Аляксандр Когалеў будзе выступаць за ХК “Дынама-Мінск”. Хакеіст заключыў з клубам кантракт да канца бягучага сезона. Аляксандру Когалеву 23 гады. У 2016-2017 гадах ён правёў за “Юнацтва” 62 гульні, закінуў 21 шайбу і зрабіў 30 галявых перадач. Летам яго выклікалі на прагляд у “Дынама”, у кастрычніку быў чарговы выклік, тры матчы ў КХЛ і закінутая “Нафтахіміку” шайба. Трэнерскі штаб застаўся задаволены маладым хакеістам. У выніку, з ХК “Юнацтва” ўдалося дамовіцца пра яго пераход.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі