Дрон, ілюстрацыйнае фота / Reuters
Зранку 26 лютага над Гомелем з'явіўся беспілотнік. Жыхары заўважылі яго па характэрным гуку, падобным да гуку мапеда, піша выданне "Флагшток".
Паведамленні пра гук паступалі з розных раёнаў Гомеля. Тым часам украінскія маніторынгавыя каналы не фіксавалі ўварванняў лятальных апаратаў у паветраную прастору Гомельскай вобласці.
Урэшце за чорным беспілотнікам пачаў лятаць верталёт — у "Флагштоку" мяркуюць, што яго адправілі вайскоўцы.
Візуальна дрон падобны да расійскага БПЛА Shahed-136 (Герань). Ударны дрон такога тыпу можа несці да 50 кг выбухоўкі.
Тым часам тг-канал упраўлення ідэалогіі Гомельскага аблвыканкама апублікаваў перасцярогу для жыхароў Гомеля — ім пагражаюць крымінальнай адказнасцю за здымкі дрона.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут