Нацыянальнай бібліятэцы могуць прысвоіць імя Францыска Скарыны

02/02/2017 - 16:27

Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі могуць прысвоіць імя першадрукара і асветніка Францыска Скарыны (1482 — 1551). Пра гэта заявіў міністр культуры Барыс Святлоў. 2 лютага прайшло першае пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. На ім прадставілі адмысловую эмблему і 20-томнае факсімільнае выданне спадчыны Скарыны, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".

Аргкамітэт быў створаны распараджэннем прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова ад 24 студзеня 2017 года. Яго ачолілі міністр інфармацыі Лілія Ананіч і міністр культуры Барыс Святлоў. У склад аргкамітэта таксама ўвайшлі прадстаўнікі МЗС, Мінадукацыі, аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі