Нацпаліцыя Украіны: Свежых навін няма — справа Шарамета не раскрытая…

29/08/2016 - 13:19

На сёння ніякіх новых навін па справе аб забойстве вядомага беларускага журналіста Паўла Шарамета следчыя паведаміць не могуць. Нагадаем, машыну, на якой ён ехаў на працу, падарвалі 20 ліпеня ў Кіеве. Вось што распавёў Еўрарадыё прадстаўнік Нацыянальнай паліцыі Украіны Арцём Шаўчэнка:

“У дадзенай справе больш свежым можа быць толькі раскрыццё гэтага злачынства. На дадзены момант гэтага раскрыцця няма. А дзяліцца працоўнай інфармацый не бачу сэнсу і гэта можа зашкодзіць следству... Праводзіцца вельмі вялікі аб’ём працы, прааналізаваныя вялікія аб’ёмы інфармацыі, дапытаныя сотні людзей і праца працягваецца. На жаль, нічога больш за тое сказаць не магу. Мы ўжо бачым, што следчым складана будзе раскрыць справу…”.

Вядома, што следства разглядае чатыры галоўныя версіі забойства: прафесійная дзейнасць, непрыязныя адносіны альбо асабістыя матывы, расійскі след, замах на грамадзянскую жонку Шарамета, уладальніцу сайта “Украінская праўда” Алену Прытулу.

Фота: espreso.tv

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі