Начны пажар у бальніцы ў Бабруйску, эвакуявалі 38 пацыентаў

19/10/2021 - 07:34

Уначы 19 кастрычніка ў 01:50 адбыўся пажар у бальніцы хуткай меддапамогі ў Бабруйску. Як паведамляе прэс-служба МНС, узгаранне было на чацвёртым паверсе ў палаце кардыялагічнага аддзялення. Работнікі бальніцы разам з ратавальнікамі з будынка эвакуявалі 38 пацыентаў. Пацярпелых няма.

Агонь паспеў пашкодзіць ложак і тумбачку ў палаце. Мяркуецца, што прычынай узгарання магло быць неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі