Начальнік ДАІ Карзюк стаў намеснікам міністра ўнутраных спраў

25/10/2021 - 16:39

Начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ Беларусі Дзмітрый Карзюк стаў намеснікам міністра ўнутраных спраў, паведамляе БЕЛТА. Пасада вызвалілася тыдзень таму, калі генерала Сяргея Хаменку прызначылі міністрам юстыцыі.

Карзюк — палкоўнік міліцыі. Летам 2021-га ён казаў: "Са сваіх 50 гадоў — 30 я ў гэтай службе. Таму што тут казаць — гэта маё жыццё".

Дзмітрыя Карзюка называюць набліжаным да сям'і Аляксандра Лукашэнкі. Ён нават гуляў у яго хакейнай камандзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі