Нацбанк патлумачыў, чаму насельніцтва забірала дэпазіты з банкаў

09/12/2015 - 13:23

Рэсурсная база рубля ў банках за апошні месяц знізілася на 1,4 трлн рублёў. Такую лічбу назваў 9 снежня першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны на пасяджэнні дзясятай сесіі Савета Рэспублікі.

"Мне здаецца, што гэтае зніжэнне дэпазітаў фізічных асоб, хутчэй, звязана з ростам курсу рубля ў сярэдзіне-канцы лістапада. Гэта стымулявала насельніцтва забіраць рублёвыя ўклады", — перадае БЕЛТА словы Надольнага.

Выступ банкіра быў прысвечаны дэкрэту аб прыцягненні грашовых сродкаў ва ўклады. Па словах Надольнага, пры распрацоўцы дэкрэта меркавалася, што рэсурсная база банкаў паменшыцца прыкладна на 10% з-за адтоку дэпазітаў фізічных асоб — гэта каля 3,5-4 трлн рублёў.

"Эфектыўнасць дэкрэта заключаецца ў нулявых паступленнях падатку — гэта значыць, мы чакаем, што ўкладчыкі будуць размяшчаць ўклады, напрыклад, у беларускіх рублях на тэрмін вышэй за адзін год. Таму пры распрацоўцы дэкрэта мы наогул не абапіраліся на паступленне падаткаў у бюджэт. Агулам падатак можа скласці 900 млрд рублёў у наступным годзе. Але мы спадзяемся, што эфект ад павелічэння тэрмінаў дэпазітаў будзе нашмат вышэй, чым ад паступлення грошай у бюджэт", — заявіў Надольны.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі