На збор удзельнікаў тэрабароны на Віцебшчыне збіраюць 250 чалавек

10/09/2024 - 10:32

Настрой у прызваных на збор невясёлы / vitvesti.by

На збор удзельнікаў тэрабароны на Віцебшчыне збіраюць 250 чалавек. Гэта — афіцэры, сяржанты і салдаты. Як піша vitvesti.by, тэарэтычныя і практычныя заняткі з імі пройдуць у Віцебску і Аршанскім раёне.

Вучэбны збор пачаўся 10 верасня. На канец месяца прызначана камандна-штабное вучэнне. На ім будуць адпрацоўвацца "пытанні кіравання падначаленымі падраздзяленнямі пры выкананні задач тэрытарыяльнай абароны, вядзенне барацьбы з дыверсійнымі групамі праціўніка, аховы і абароны аб'ектаў", а таксама дзеянні ў выпадку ўвядзення ваеннага становішча.

Настрой у прызваных на збор невясёлы. Яго спрабуюць падняць паказам прапагандысцкіх сюжэтаў.

Падобныя вучэнні ў апошнія гады праходзяць па ўсёй Беларусі. Войскі тэрытарыяльнай абароны склікаюцца толькі ў час вайны або ў перыяд "напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі". Яны маюць дапаможнае значэнне і складаюцца з асоб, якія ўжо адслужылі ў войску і цяпер знаходзяцца ў запасе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі