На заводзе, дзе Лукашэнка бачыў дохлых пацукоў, усё выправяць да кастрычніка

20/08/2018 - 18:03

Недахопы, якія Аляксандр Лукашэнка выявіў ў ААТ "Тэхніка сувязі" у Барані (Аршанскі раён), будуць ліквідаваныя да кастрычніка. З такой заявай перад журналістамі выступіў сёння новапрызначаны старшыня Дзяржкамваенпрама Раман Галоўчанка, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік Беларусі наведваў аршанскія прадпрыемствы на мінулым тыдні і застаўся вельмі незадаволены. У прыватнасці, на "Тэхніцы сувязі" Лукашэнка, па яго словах, выявіў дохлых пацукоў, прэзерватывы і наркотыкі. 

Завод "Тэхніка сувязі" падпарадкоўваецца Дзяржкамваенпраму і ўваходзіць у холдынг "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання". Па словах Галоўчанкі, гаворка не ідзе пра тое, каб пачынаць працу на прадпрыемстве з нуля, і пра аўралы гаворкі таксама. "Асноўныя мерапрыемствы будуць праведзеныя ў верасні, цалкам комплекс работ будзе завершаны да кастрычніка", — акрэсліў ён тэрміны.

На думку кіраўніка ведамства, прадпрыемства паказвае досыць устойлівую траекторыю развіцця, а ў 2019 годзе "выйдзе на яшчэ больш ўстойлівы рост".

Новапрызначаны старшыня Дзяржкамваенпрама плануе наведаць усе прадпрыемствы, якія ўваходзяць у структуру камітэта, каб пазнаёміцца ​​з іх працай і сустрэцца з калектывамі. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі