На "Забег цвярозасці" ў Мінску выйшла паўтысячы ўдзельнікаў

01/01/2024 - 11:49

Забег цвярозасці / прэс-служба Мінспорту

Больш за 500 чалавек выйші 1 студзеня на "Забег цвярозасці" ў Мінску, паведамляе Міністэрства спорту і турызму.

"Сёння ў Мінску прайшлі рэспубліканскія лёгкаатлетычныя спаборніцтвы. Аматары актыўнага адпачынку прабеглі каля 3 км уздоўж набярэжнай ракі Свіслач", — заяўляюць у спартовым ведамстве.

Такія ж забегі адбыліся і ў іншых гарадах. Напрыклад, у Гродне ў такім забегу ўдзельнічалі 300 чалавек. Яны прабеглі дыстанцыю 4,3 кіламетра. Першыя 100 ўдзельнікаў, якія дабеглі да фінішу, атрымалі памятныя медалі.

Забег цвярозасці / прэс-служба Мінспорту
Забег цвярозасці / прэс-служба Мінспорту
Забег цвярозасці / прэс-служба Мінспорту
Забег цвярозасці / прэс-служба Мінспорту
Забег цвярозасці / прэс-служба Мінспорту

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі