На "высокім узроўні" даведаліся пра вадасцёкавыя трубы на стадыёне "Дынама"

23/07/2018 - 14:53

На "высокім узроўні" даведаліся пра вадасцёкавыя трубы на мінскім стадыёне "Дынама", які нядаўна адкрыўся пасля працяглай рэканструкцыі. Падчас дажджу вада з іх залівае міжтрыбунную прастору і месцы для людзей з інваліднасцю. Фотаздымкі і відэа з'явіліся ў сацсетках. Як паведаміў парталу tut.by дырэктар стадыёна Васіль Аляксеенка, ён прасіў, каб у праект унеслі змены. А некалькі тыдняў таму нейкія чыноўнікі загадалі вырашыць нарэшце гэтую праблему, і "Мінскпраект" над гэтым працуе. Сцёк вады ў бліжэйшы час мусіць быць зменены.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі