На выходных будзе цёпла, мокры снег, галалёдзіца

19/01/2017 - 18:08

Напрыканцы гэтага тыдня і на пачатку наступнага Беларусь чакае цёплае надвор’е, з мокрым снегам і галалёдзіцай на дарогах. Гэта звязана з мінусавымі тэмпературамі ўначы і нулявымі ўдзень.

Пра гэта Еўрарадыё распавяла Святлана Рыбакова, галоўны сіноптык службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамета.

Святлана Рыбакова: “Чакаюцца ападкі, а слупкі тэрмометраў будуць уздымацца ўверх. У асобных раёнах туманы і галалёдзіца. У суботу будзе вільготнае надвор’е, а ў нядзелю надвор’е палепшыцца. Уначы будзе ад 2 да 9 марозу, удзень 0 ... - 5 градусаў. На пачатку наступнага тыдня такое надвор’е захаваецца”.

Сіноптыкі чакаюць, што пахаладае толькі з сярэдзіны наступнага тыдня. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі