На Вялікіх азёрах у ЗША знялі "карабель-прывід"

13/10/2016 - 05:32

Неапазнаны аб'ект трапіў на відэа, знятае на адным з Вялікіх азёраў у ЗША. Запіс, апублікаваны на Youtube 10 кастрычніка, сабраў звыш 500 тысяч праглядаў.

На роліку пад назвай "Карабель-прывід з'яўляецца на Верхнім возеры", які апублікаваў Джэймс Аселін са штата Мічыган, добра бачныя дзве вялікія вертыкальныя структуры, якія нагадваюць вежы. Яны тырчаць з вады пасярод возела, і аб іх разбіваюцца хвалі.

Відэа доўжыцца роўна хвіліну. Яго аўтар сцвярджае, што таямнічы аб'ект знік проста ў яго на вачах.

Некаторыя карыстальнікі відэахостынга мяркуюць, што аўтар роліка стаў сведкам міражу. У той жа час, шэраг каментатараў выказвае здагадку, што на камеру трапіў карабель-прывід. Паводле звестак Таварыства караблекрушэнняў Вялікіх азёр, на дне Верхняга возера ляжаць абломкі больш за 550 судоў. Усяго ў Вялікіх азёрах затанула больш за шэсць тысяч караблёў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі