Мінскі завод колавых цягачоў / sb.by
Мінскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ) заключыў кантракт з маскоўскім АТ "Абарончыя сістэмы" на пастаўку 30 спецыялізаваных колавых шасі.
Паводле дакументаў, якія аказаліся ў BELPOL, расійскі заказчык павінен атрымаць 20 шасі МЗКЦ-8021-021, а таксама па пяць шасі МЗКЦ-8022-021 і МЗКЦ-80211-021. Пастаўкі запланаваныя аж да 2029 года.
За падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны МЗКЦ трапіў пад санкцыі ЕС, Украіны, ЗША, Канады, Вялікабрытаніі, Швейцарыі, Аўстраліі ды Новай Зеландыі.
Лінейка спецыялізаваных карпусных шасі МЗКЦ-8021/8022 была створаная для размяшчэння элементаў зенітнага ракетнага комплексу "Пячора-2м". Пазней гэтыя шасі таксама выкарыстоўваліся для сістэм супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйных станцый. Зразумела, што гаворка ідзе пра пастаўкі абсталявання для ваеннага комплексу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут