На вуліцах Мінска з'явіліся цыстэрны з пітной вадой

07/09/2023 - 12:24

Чарга каля цыстэрны з вадой у Мінску ў чэрвені 2020-га / З архіва Еўрарадыё

На вуліцах Мінска з'явіліся цыстэрны з пітной вадой. Яе падвоз у тры сталічныя раёны арганізаваў "Мінскводаканал". Месцы пазначаны на карце. Гэта наступныя адрасы: вул. Я. Коласа, 50; вул. Усходняя, 38; вул. Цнянская, 17; пр. Незалежнасці, 64; вул. Фролікава, 19; вул. Сувязістаў, 7; Лагойскі тракт, 8; вул. Фрунзэ, 3; вул. Авангардная, 42; вул. Каліноўскага, 34; вул. Ф. Скарыны, 7; вул. Навуковая, 4; вул. Карвата, 76; вул. Солтыса, 60; вул. Валгаградская, 19Б.

Аварыя ў сістэме пітнога водазабеспячэння Мінска адбылася позна ўвечары 6 верасня і закранула Першамайскі, Партызанскі і Савецкі раёны сталіцы (каля 500 тысяч жыхароў). Сцвярджаецца, што "непаладкі ліквідаваны, прама цяпер праводзіцца прамыванне сетак". Пры гэтым "магчыма пагаршэнне якасці водазабеспячэння на названых адміністрацыйных тэрыторыях". А Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі не рэкамендуе выкарыстоўваць ваду з-пад крана для падрыхтоўкі ежы, "пітных мэтаў" і асабістай гігіены. Мінчукоў са згаданых раёнаў заклікаюць выкарыстоўваць прывазную або бутыляваную ваду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі