На волю выйшлі два затрыманыя па "справе Рабочага руху"

28/09/2021 - 10:37

На волю выйшлі два чалавекі, затрыманыя па "справе Рабочага руху", паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Гэта супрацоўнік "Гродна-Азота" Андрэй Башан, затрыманы пасля начной змены 23 верасня ў цэху "Аміяк-3", і супрацоўнік "Хімвалакна" Вадзім Яфіменка.

Раней паведамлялася, што яны трапілі ў СІЗА КДБ. 

КДБ пачаў крымінальную справу супраць удзельнікаў страйкавага руху і незалежных прафсаюзаў паводле арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве). Паведамлялася, што па гэтый справе затрымалі 13 чалавек. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі