На волю выйшаў гандбольны трэнер Канстанцін Якаўлеў

01/07/2021 - 09:46

На волю выйшаў гандбольны трэнер Канстанцін Якаўлеў. Ён быў асуджаны на 15 сутак арышту за "парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў".

Якаўлева затрымалі 16 чэрвеня па дарозе з Баранавічаў у сталіцу. Ён разам з сябрамі з Свабоднага аб'яднання спартсменаў ездзіў сустракаць журналіста "Трыбуны" Дзмітрыя Руто, якога вызвалілі пасля 15 сутак арышту. Дома ў трэнера прайшоў "агляд", забралі камп'ютары, тэлефоны. На вечар таго дня ў яго была прызначана адкрытая трэніроўка ў Новай Баравой. Такім чынам сілавікі яе сарвалі.

Канстанціна Якаўлева судзілі ў будынку ізалятара часовага ўтрымання Мінскага раёна ў закрытым рэжыме.

На відэа — адзін з эфіраў Еўрарадыё, у якім удзельнічаў трэнер гандбольнага "Віцязя".

Торт для Якаўлева / @tribuna_by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі