7 ліпеня двое дзяцей выпалі з вокнаў дамоў на Віцебшчыне, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта Беларусі.
У Гарадку чатырохгадовы хлопчык выпаў з балконнага акна трэцяга паверха. У той час хлопчыка даглядаў яго дзядзька. На некалькі хвілін ён пакінуў дзіця адно, а калі вярнуўся, убачыў, што дзверы на балкон адчыненыя, пад шыбай стаіць зэдлік, а з двара даносіцца дзіцячы плач.
Хлопчыка з рознымі цялеснымі пашкоджаннямі і страсеннем галаўнога мозгу даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне дзіцячага траўматалагічнага пункта Віцебска.
Другое здарэнне адбылося ў пасёлку Руба, што пад Віцебскам. Чатырохгадовая дзяўчынка гасцявала ў бабулі і выпала з балкона першага паверха, убачыўшы на вуліцы ката. Дзяўчынку павезлі ў Віцебскую абласную бальніцу з рознымі пашкоджаннямі.
З пачатку мая ў Беларусі адбылося прынамсі дзесяць выпадкаў падзення дзяцей з вокнаў.
Афіцыйнага прадстаўніка СК Беларусі Юлія Ганчарова пакінула пост у сваім Facebook.