На ўручэнні дыпломаў выпускніца БДУ падзякавала Максіму Знаку

30/06/2021 - 07:40
Уручэнне дыпломаў на юрфаку БДУ / @law_verum

Выпускніца юрфака БДУ падчас уручэння дыпломаў ўзгадала палітзняволенага юрыста Максіма Знака, а таксама звольненых выкладчыкаў Алену Лаеўскую і Алену Басалай, паведамляе @law_verum.

"Хочацца сказаць дзякуй тым, у каго можна было сапраўды шмат чаму навучыцца. А менавіта, выкладчыкам юрфака БДУ, прысутным тут у зале, а таксама тым, хто, на жаль, сёння не знаходзіцца тут. Выкладчыкам па пакліканню. Нізкі паклон Алене Уладзіміраўне Лаеўскай, Кацярыне Віктараўне Новікавай, Аляксею Іванавічу Сахарчуку, Алене Іванаўне Басалай, Максіму Аляксандравічу Знаку. Дзякуй за тое, што паказалі сваім прыкладам, хто такі юрыст і што такое права!"

Са сцэны дзяўчына пажадала "любіць, абараняць і адстойваць права з гонарам і годнасцю сапраўднага юрыста, нягледзячы на ​​цяжкасці, якія ёсць і будуць" і ўзгадала выказванне Віктора Гюго: "для мяне не важна, на чыім баку сіла; важна тое, на чыім баку права".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі