Трагедыя адбылася ў нядзелю на трэніроўцы жаночай футбольнай каманды "Мінск". Як напісала ў сваім твітэры футбалістка клуба Ксенія Ярадангуліева, на трэніроўцы памерла дзяўчына.
"Ёсць інфармацыя, што дзяўчынцы стала дрэнна на трэніроўцы, яна падышла да трэнера, які сказаў ёй папіць вады і адпачыць. Дзяўчынка працягнула трэніроўку, потым проста павалілася і памерла", — дадала спартоўка ў наступным паведамленні.
Як піша tut.by, смерць футбалісткі малодшай узроставай групы пацвердзілі і іншыя футбалісткі клуба "Мінск". Па іх словах, дзяўчынка трэніравалася з трэнерам "Мінска", але сама яна выхаванка дзіцяча-юначай спартовай школы Ленінскага раёна.
Падрабязнасці трагедыі высвятляюцца.