На судзе мастак Алесь Пушкін парэзаў сабе жывот на знак пратэсту

30/03/2022 - 12:07

Мастак Алесь Пушкін на судзе 30 сакавіка парэзаў сабе жывот на знак пратэсту, паведамляе тэлеканал, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім. Гэта адбылося 25 сакавіка. За гэта палітвязня на 13 дзён адправілі ў карцар.

Працэс над ім прайшоў у Мінскім гарадскім судзе. Мастака вінавацяць у рэабілітацыі нацызму і здзеку з дзяржаўных сімвалаў. За гэта яму прысудзілі 5 гадоў калоніі строгага рэжыму.

Падставай для абвінавачанняў сталі карціны з цыклу Пушкіна "Беларускі супраціў" і перформанс, які ён правёў ва Украіне. Дарэчы, з Украіны мастак у 2021 годзе вярнуўся ў Беларусь, ведаючы, што на яго пачалі крымінальную справу.

Алесь Пушкін знаходзіцца за кратамі роўна год. Яму прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся. Судовы працэс над мастаком зрабілі закрытым — "з-за звестак, якія з'яўляюцца дзяржаўнай таямніцай".

Паведамляецца, што на судзе затрымалі сястру Пушкіна Святлану, якая хацела сфатаграфаваць брата.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі