На расійскім крэйсеры "Адмірал Кузняцоў" падчас пажару пацярпелі 12 чалавек

12/12/2019 - 14:11

На расійскім авіянясучым крэйсеры "Адмірал Кузняцоў" падчас пажару пацярпелі 12 чалавек. Сярод іх — двое вайскоўцаў, якія тушылі пажар і атрымалі апёкі. Іншыя пацярпелыя атруціліся прадуктамі гарэння, у аднаго чалавека чэрапна-мазгавая траўма, інфармуе kommersant.ru. Крэйсер знаходзіўся на рамонце ў Мурманску на сударамонтным заводзе "Зорачка". Узгаранне адбылося 12 снежня падчас агнявых прац, плошча пажару склала 600 квадратных метраў. Трое чалавек лічацца зніклымі без вестак (сярод іх — капітан трэццяга рангу Віктар Ізмайлаў), іх шукаюць. Пазней стала вядома пра аднаго загінулага.

Як інфармуе meduza.io, электракабелі загарэліся ў энергаадсеку на ніжняй палубе. У той час на "Адмірале Кузняцове" знаходзіліся 400 чалавек.

На крэйсеры не было зброі і боепрыпасаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі