Запраўка, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
На расійскім баку трасы Мінск-Масква на запраўках знік бензін. Беларускія аўтамабілісты папярэджваюць, што ад суботы ва ўсёй Смаленскай вобласці няма бензіну, піша MayDay. Адна з беларускіх сем'яў вырашыла на паўдарозе да Масквы вярнуцца ў Беларусь, баючыся заглухнуць у полі.
Кіроўцы кажуць, што бензіну на трасе няма да самой Масквы ўжо трэці дзень. Тым часам на некаторых запраўках Масквы цана на А-95 даходзіць да 165 расійскіх рублей за літр (крыху менш за 6 беларускіх рублёў). Пры гэтым дызельнае паліва прадаецца без праблем.
Таксама праблемы з палівам заўважылі і на трасе Бабруйск-Масква. На адрэзку Крычаў-Рослаўль паліва ёсць толькі каля беларускай мяжы, а ў самым Рослаўлі і далей да горада Малаяраславец (мяжа Маскоўскай вобласці) АЗС ужо стаяць пустыя.
Пры гэтым на дарогах, якія вядуць у Санкт-Пецярбург, сітуацыя нармалізавалася і абмежаванні на продаж паліва знялі.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут