На расійска-беларускай мяжы затрымалі буйную партыю какаіну

11/05/2023 - 09:31
Грузавікі з наркотыкамі спынілі недалёка ад расійска-беларускай мяжы ў Смаленскай вобласці / ЦГС ФСБ РФ 

Расійская ФСБ выявіла паўтоны какаіну з Лацінскай Амерыкі ў двух грузавіках, якія накіроўваліся праз Беларусь у Польшчу. Грузавікі спынілі недалёка ад расійска-беларускай мяжы ў Смаленскай вобласці. Абодва вялікагрузы былі на турэцкіх нумарах.

Спачатку супрацоўнікі ФСБ спынілі адзін аўтамабіль. Падчас дагляду знайшлі схованку. А ў ёй 116 пакункаў з наркотыкамі. "Пасля спынення другога транспартнага сродку ў дакладна такой жа схованцы выяўленыя 373 упакоўкі з наркатычнымі сродкамі. Агульная вага канфіскаванага ў дзвюх фурах какаіну склала 492 кг", цытуе ТАСС паведамленне расійскага ФСБ. Арганізатар кантрабанды затрыманы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі