На публічнай кадастравай карце пазначылі забароненыя для беспілотнікаў тэрыторыі

27/11/2017 - 17:02

На публічнай кадастравай карце Беларусі пазначылі забароненыя для беспілотнікаў тэрыторыі. Як інфармуе сайт Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, цяпер кожны жадаючы можа азнаёміцца ў інтэрнэце з гэтым матэрыялам. Гэта дапаможа пазбегнуць сітуацый, калі ўладальнікі дронаў парушалі заканадаўства, не ведаючы пра гэта — апараты ляталі над забароненай для палётаў тэрыторыяй.

Агулам існуе 80 зон, забароненых для выкарыстання авіямадэляў. Самая вялікая зона, забароненая для палётаў — памежныя раёны нашай краіны з Украінай, Польшчай, Літвой і Латвіяй. Яна займае больш за 8,5 тысячы кіламетраў. Таксама беспілотнікам нельга лятаць над аэрадромамі, аэрапортамі, вайсковымі часткамі, шэрагам аб’ектаў у буйных гарадах. Адзначаецца, што парушэнне гэтых патрабаванняў можа прывесці да сутыкнення з самалётам ці верталётам, стаць прычынай трагедыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі