На Прыпяці, дзе часова развялі пантонную пераправу, стаяць пункты абагрэву

17/01/2018 - 11:45

На берагах Прыпяці, дзе часова развялі пантонную пераправу, абсталявалі пункты абагрэву, паведамляе Гомельскае абласное ўпраўленне МНС.

З-за высокай інтэнсіўнасці шугі пантонна-маставая пераправа праз Прыпяць часова развялі. Ратавальнікі перавозяць людзей з аднаго берага на другі  на катэрах.

На берагах пастаўленыя пункты абагрэву: з боку Турава — намёт, на другім беразе — металічны вагончык. 

Ратавальнікі паведамляюць, што з 8.00 16 студзеня да 6.00 17 студзеня яны перавезлі на катэры 776 чалавек, з іх 55 дзяцей, а таксама 530 кг грузу. 

Як паведамлялася раней, мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне быў закрыты для руху, бо на ім выявілі расколіну. Для пераправы людзей і грузаў праз раку быў арганізаваны пантонны мост. Але ў ноч на 14 студзеня з-за рэзкай змены ўмоваў надвор'я мацаванне пантоннага моста было сарванае. Аднавіць яго плануецца пасля таго, як пройдзе шуга.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі